Language

Главная Посол, Сотрудники, Адрес и время работы Новости

Аб урачыстасцях памяці Касцюшкі

31.10.2017

28-29 кастрычніка б.г. Пасол Беларусі ў Аўстраліі В.Шых разам з жонкай прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 200-годдзю з дня смерці нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі.

Мерапрыемствы праходзілі ў Джындабайн, што знаходзіцца недалёка ад найвышэйшага пункту Аўстраліі — гары Касцюшкі. Арганізатарам, ад якога мы і атрымалі  запрашэнне, выступіла асацыяцыя Kosciuszko Heritage з Сіднэя. Дзякуючы яе намаганням адбыўся канцерт, дэманстраваліся фільмы пра Т.Касцюшку, выстаўляліся фотаздымкі помнікаў яму ва ўсім свеце. Нажаль фота з Беларусі, дзе нарадзіўся герой, і які лічыў сябе не толькі вялікім патрыётам Польшчы, але і ліцвінам по паходжанню, адсутнічалі, як дарэчы і якія-небудзь згадкі пра гэта з боку выступоўцаў.
У вёсцы Марачоўшчына Брэсцкай вобласці адрэстаўравана сядзіба, дзе нарадзіўся сын беларускай зямлі, нацыянальны герой Польшчы і ЗША. Ля сядзібы ўсталяваны валун з яго барэльефам.
Пасол В.Шых меў цёплую размову з некаторымі гасцямі ўрачыстасцяў, якія нарадзіліся ў Беларусі.
На адкрыцці мерапраемства і канцэрце прысутнічалі таксама мэр Джындабайна, Пасол Украіны ў Аўстраліі д-р М.Кулініч з жонкай, а таксама Часовы павераны Польшчы П.Бушта.