Language

Главная Посол, Сотрудники, Адрес и время работы Новости

Аб правядзенні 3-га Фестываля мастацтваў беларусаў свету

11.05.2017

З 7 па 11 верасня 2017 г. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь плануе правесці 3-ці Фествываль мастацтваў беларусаў свету, які будзе прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа, 950-годдзя заснавання Мінска.

Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца беларускія творчыя калектывы і індывідуальныя дзеячы – пісьменнікі, паэты, танцоры, спевакі, мастакі, фатографы, майстры народных рамёстваў, якія пражываюць за межамі Беларусі.

Знаходжанне ўдзельнікаў у Беларусі (трансфер, пражыванне, харчаванне) падчас Фестывалю ажыццяўляецца за кошт арганізатараў. Праезд да Мінска і ў зваротны бок – за кошт удзельнікаў.

Запрашаем азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй аб Фествалі і з яго праграмай.

Жадаючых прыняць удзел у згаданай імпрэзе просім да 26 мая 2017 г. інфармаваць аб гэтым Пасольства.