Language

Главная Посол, Сотрудники, Адрес и время работы Новости

Выступленне ансамбля танца “Равеснік” у Канберы

23.03.2017

21 сакавіка 2017 г. у сталіцы Аўстраліі г.Канберы ў рамках мерапрыемства Жаночага міжнароднога клубу адбыўся канцэрт дзіцячага ансамбля танца “Равеснік” Рэспубліканскага Дварца культуры прафсаюзаў.

Знаёмства Аўстраліі з часцінкай беларускай культуры было вельмі паспяховым. Юныя танцоры ўразілі аўдыторыю ў прыкладна 200 гледачоў сваім прафесійным майстэрствам, яркімі народнымі строямі і пазітыўнай энергетыкай.


 

 

 

 

Хлопцы і дзяўчаты з ансамбля “Равеснік” таксама наведалі беларускае пасольства і мелі магчымасць задаць пытанні Паслу, даведаліся больш пра работу дыпмісіі.

Супрацоўнікі Пасольства дапамаглі ўдзельнікам ансамбля пазнаёміцца са сталіцай Аўстраліі, наведаць яе паркі і Аўстралійскі нацыянальны музей, а таксама ўвечары сабраліся ў гасцініцы, дзе размяшчаецца ансамбль, і адказалі на цікавыя пытанні беларускіх юнакоў.