Language

Главная Посол, Сотрудники, Адрес и время работы Новости

Фестываль міжнароднага ўзаемаразумення ў Каўры

29.03.2017

 24-25 сакавіка 2017 г. у г.Каўра (штат Новы Паўднёвы Уэльс) прайшлі афіцыйныя мерапрыемствы Фестывалю міжнароднага ўзаемаразумення, прысвечанага Рэспубліцы Беларусь.

 

 

 

 

 

 У рамках афіцыйнага адкрыцця 24 сакавіка выступілі Пасол Беларусі ў Аўстраліі В.Шых, мэр г.Каўра Б.Уэст, член федэральнага Парламента Аўстраліі – Міністр малога бізнэсу М.МакКормак. Адбыліся выступленні ансамбля танца “Равеснік” Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў і прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Сіднэя з беларускімі песнямі. Дзеці малодшых класаў мясцовай школы на беларускай мове выканалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

 

  25 сакавіка адбылася цырымонія пасадкі вярбы, як сімвала Беларусі. Па галоўнай гарадской вуліцы прайшоў парад, прысвечаны нашай краіне, у якім прынялі ўдзел мясцовыя жыхары і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

 

 

 

 

 

 

 Святочныя мерапрыемствы працягнулісь у гарадскім парку: адбыўся канцэрт ансамбля танца “Равеснік”, на стэндзе Пасольства ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з традыцыйнымі беларускімі сувенірамі, пакаштаваць беларускія стравы, атрымаць турыстычную інфармацыю, нават набыць тур у Беларусь.

 

 

 

 

 

 На Фестываль прыехалі беларусы не толькі з Сіднэя, але і з Валангонга і Брысбэна.

 Мэрыя Каўры арганізавала ўпрыгожванне вітрын крам на цэнтральнай вуліцы беларускай сімволікай, інсталяцыямі і дзіцячымі малюнкамі пра Беларусь.

 

 

 

 Ансамбль “Равеснік” даў канцэрты і правёў майстра-клас ў мясцовых школах, а  таксама выступіў у пансіанаце.

 Мерапрыемствы Фестывалю будуць працягвацца да 2 красавіка. У жыхароў і наведвальнікаў Каўры будзе таксама магчымасць паглядзець беларускія кінастужкі з англійскімі субтытрамі і пазнаёміцца з выставай “Беларусь и беларусы” Нацыянальнага гістарычнага музея ў Інфармацыйным турыстычным цэнтры горада.

 

 Мы шчыра дзякуем Славе Лягенчанка, Людміле Бендзяйх і Галіне Верыці за цудоўныя песні і практычную дапамогу.

 Фестываль стаў першым маштабным і шматпланавым мерапрыемствам у Аўстраліі, прысвечаным выключна Рэспубліцы Беларусь.