Language

Главная Посол, Сотрудники, Адрес и время работы Новости

Аб удзеле Пасла ў святкаванні Дня Святога Мікалая

13.06.2017

Напрыканцы мая на свята Св.Мікалая Пасол Беларусі ў Аўстраліі В.Шых з жонкай Л.Маліноўскай былі запрашаны  а.Мікалаем Саломкай на нядзельную урачыстую імшу. А.Мікалай з’яўляецца святаром Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Св.Мікалая ў Канберы.

 

 

Святочную літургію ўпрыгожылі спевы духоўнага хора Irmos з Украінскай праваслаўнай царквы ў Адэлаідзе. Як высветлілась, гэтая царква не мае свайго памяшкання і знайшла братэрскі прытулак ў будынку Беларускай праваслаўнай царквы Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў сталіцы Паўднёвай Аўстраліі.

 

 

 

 

 

 

А ўдзельніцай хора з’яўляецца сп-ня Соня Рубаха, прыгожая беларуска, якая да  таго ж займае пост прэзыдэнта гэтай Беларускай царквы. Маці сп-ні Соні, як і шмат хто іншы з тамтэйшай беларускай парафіі, належаць да паваеннай хвалі міграцыі.

 

       

  Спадзяемся, што беларусам Адэлаіды будзе цікава завітаць у беларускі асяродак і пазнаёміцца са сваімі суайчыннікамі. А тым, хто будзе там як  турыст, наведаць мясціны, звязаныя з жыццём беларусаў як старэйшага пакалення, так і больш маладых.

 

 

        

         Са згоды сп-ні Соні падаем яе каардынаты:   
        Belarusian Autocephalic Orthodox Church (SA) Inc
        420 Torrens Road, Kilkenny
        Sonia Rubacha, President
        rubacha2@bigpond.com
        Просьба выкарыстоўвываць англійскую мову.