Language

Главная Посол, Сотрудники, Адрес и время работы Новости

Удзел Пасла В.Шыха ў пасяджэнні Rotary Club г.Каура

24.03.2017

23 сакавіка 2017 г. па запрашэнні Rotary Club г.Каура Пасол Беларусі ў Аўстраліі Віктар Шых прыняў удзел у пасяджэнні клуба, прысвечаным Фестывалю міжнароднага ўзаемапаразумення, галоўным госцем якога выступае Рэспубліка Беларусь. 

На мерапрыемстве выступілі Старшыня Rotary Club г.Каура Кен Харрыс і мэр г.Каура Білл Уэст. Апошні адзначыў вялікі ўклад беларускага пасольства ў стварэнне праграмы Фестывалю і падзяліўся з прысутнымі прыемнымі ўражаннямі ад сумеснай працы з беларускімі дыпламатамі.

У сваю чаргу Пасол распавёў пра мерыпремствы, арганізаваныя дыпмісіяй і пры падтрымцы дыпмісіі ў рамках Фестывалю, а таксама адказаў на пытанні удзельнікаў пасяджэння аб гістарычным развіцці Беларусі.

Кіраўніцтвам Rotary Club была праведзена віктарына “Што я ведаю пра Беларусь?”.