Главная › Посол, Сотрудники, Адрес и время работы › Новости
21 снежня 2017 года ў Нацыянальная бібліятэцы Аўстраліі Пасол Рэспублікі Беларусь В.Шых перадаў дырэктару замежных калекцый бібліятэкі А.Філпу 20-томнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Ф.Скарыны».
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па факсімільнаму выданню «Кніжная спадчына Ф.Скарыны» и перадачы яго ў дар буйнейшым бібліятэкам свету прымеркаваны да 500-годдзя святкавання беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. У аснову выдання пакладзены электронныя копіі найбольш захаваўшыхся кніг беларускага першадрукара і асветніка эпохі Рэнесанса – Францыска Скарыны, якія знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Германіі, Расіі, Украіны і іншых краін.
А.Філп высока ацаніў сяброўскі жэст Беларусі і адзначыў, што выданне зойме дастойнае месца ў бібліятэчным фондзе і будзе шырока выкарыстоўвацца аўстралійскімі даследчыкамі і іншымі асобамі, зацікаўленнымі ў вывучэнні ўсходнеславянскага кнігадрукавання і літаратуры.